Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве настаўніцы


Оскар Б’ёрк, «Школа для дзяўчынак Мадам Генрыксэн у Скагене» (1884)
Оскар Б’ёрк, «Школа для дзяўчынак Мадам Генрыксэн у Скагене» (1884)

На «Беларускую філялёгію» прыйшла сьвядома. Дзякуючы настаўніцы, што вучыла любіць роднае слова… Ніколі не шкадавала аб сваім выбары, але да сёньня ўзгадваю час перад паступленьнем. Як звычайна бывае, школьныя настаўнікі пытаюцца: куды ідзеш, на які факультэт, спэцыяльнасьць? Называю сваю. Чую ў адказ «неабвержныя» аргумэнты супраць: «Прафэсія непэрспэктыўная, непапулярная і няўдзячная. Ідзі на англійскую мову». Сумняюся. Кажу бацькам… Ноччу сьню настаўніцу беларускай мовы, што пераконвае: «Аліна, паступай на беларускую філялёгію!» Прачынаюся ва ўсіх сэнсах: з абранага шляху сыходзіць нельга! Інтуіцыя і парада настаўніцы не падвялі. Сёньня маю тое, што маю. Але сэрца вярэдзіць факт: адгаворвала мяне таксама настаўніца, таксама — беларускай мовы.

Аліна Паўлоўская

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG