Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чужынцы


Абрагам Нойман, «Вуліца»
Абрагам Нойман, «Вуліца»

Назва Гарадзішча гаворыць, што мястэчка старое, часоў Міндоўга. Чатырохкутнікам могілкі навакольныя: праваслаўныя, каталіцкія, габрэйскія, татарскія.

Ад плошчы ў два бакі вуліцы Сталавіцкая і Наваграцкая. Па іх Адам Міцкевіч наведваў родны фальварак Завосьсе.

Гады два таму на радзіме аж скаланула мяне, калі замест знаёмай назвы ўбачыла шыльду «ул. Едунова». Здалося, што нейкае брыдкаслоўе. А драўляныя дамкі натуральнага колеру ўсе пафарбавалі ў агідна-блакітнае.

Вуліца Татарская, уздоўж рэчкі Сэрвеч, зрабілася Пралетарскай.

Якія чужынцы, што не памятаюць настаўніцу беларуская мовы нашай рускамоўнай школы Халіму Якаўлеўну і яе брата паштара Сулеймана, апошніх тутэйшых татараў, апанавалі маю радзіму?

Спадзяюся, што час верне гістарычную памяць нашым нашчадкам.

Ала Жак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG