Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пʼюць самагонку, — Рымашэўскі пра алькагольнае лідэрства Беларусі


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» (БХД) Віталь Рымашэўскі пракамэнтаваў дадзеныя абноўленага рэйтынгу Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя адносна спажываньня алькаголю ў сьвеце.

Па выніках 2016 году Беларусь саступіла першае месца Літве, адсунуўшыся на другую прыступку.

БХД мэтанакіравана змагаецца з праблемай пʼянства, ініцыюючы перад уладнымі структурамі захады дзеля абмежаваньня часу і месцаў гандлю сьпіртовымі напоямі:

«Ці азначае гэта, што сытуацыя зьмянілася? — задаецца пытаньнем палітык. — Абсалютна не. Я не перакананы, што ў зьвязку з імклівым зьбядненьнем беларусаў улічваўся рост спажываньня самагону. Усе, хто быў са мной у маладэчанскім ізалятары (Рымашэўскі адбываў 15 сутак за „марш недармаедаў“. — РС), маглі пераканацца, наколькі значныя маштабы праблемы. У камэру ўвесь час кідалі людзей, затрыманых у нецьвярозым стане. Яны расказвалі пра пункты продажу, дзе алькаголь удвая таньнейшы, чым у крамах. Па іх словах, продажам апякуецца міліцыя, якая канфіскоўвае прадукцыю ў адных і за „ганарар“ перавозіць іншым (гэтыя сьведчаньні патрабуюць разбору). Не выключаю, што абарот сурагатнага алькаголю праз такія пункты можа канкураваць зь легальным продажам».

Усясьветная арганізацыя аховы здароўя назвала самыя пітушчыя краіны сьвету.

У абноўленым сьпісе па выніках 2016 году Беларусь страціла «лідэрскія» пазыцыі і цяпер займае 2 месца — перад гэтым некалькі гадоў запар беларусы лічыліся самай пітушчай нацыяй.

Цяпер на першае месца вырвалася Літва — 16 літраў алькаголю на год у пераліку на кожнага жыхара краіны. У Беларусі гэты паказьнік на 1 літар меншы. На трэцім радку Латвія — 13 літраў.

Далей ідуць Расея і Польшча — па 12 літраў на аднаго жыхара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG