Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пявуньня


Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Дзьверы ў сад. Жонка мастака» (1897)
Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Дзьверы ў сад. Жонка мастака» (1897)

Ноч. Праз паўадчыненае акно пакой напаўняецца цудоўным сьпевам нейкай незнаёмай птушкi. Уладкаваўшыся побач на яблынi, яна самазабыўна сьпявае аб нечым сваiм.

Хто ж гэта непакоіць ваколіцу? Накiнуўшы на плечы цёплы плед, выходжу на двор.

Над садам завiсла поўня, таксама зачараваная незвычайным начным канцэртам. Узiраемся зь ёю ў цёмныя абрысы яшчэ голых галiнаў дрэва, стараючыся ня спудзiць пявуньню. Дарэмна! Птушачка занадта маленькая. Аднак якi ж моцны голас! Чарговы цуд прыроды!

Вельмi холадна. Скалелая, вяртаюся у ложак з надзеяй заснуць хоць пад ранiцу.

Удзень птушкі ўжо няма. Падае густы сьнег. 10 траўня…

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG