Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька купiў карову, калi я нарадзiўся, патрацiўшы ўсе грошы, што зьбiралі на рамонт даху. Карова жыла у нас доўга, пакуль не пастарэла. Старых кароў у мястэчку здавалi за нейкiя грошы нарыхтоўшчыку, а той адпраўляў iх у Магiлёў, на мясакамбiнат. Мы вельмi звыклiся з каровай. I нiхто ня мог нават у думках здаць яе. I карова нейкiм сваiм каровіным чуцьцём зразумела гэта. Каб нас не клапоцiць, яна зьбегла са статку. Заўважыў пастух яе зьнiкненьне, калi зьбiраўся гнаць статак дамоў. Яе доўга шукалi, але не знайшлi. Лясы вакол мястэчка былі непраходныя i цягнулiся ажно да Бранску…

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG