Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка сьпяваюць пра «майскі сьнег»


Незвычайнае для траўня надвор’е натхніла герояў Лявона Вольскага на лірычную песьню.

Саўка:
Адгрымелі празьнікі,
Галава баліць,
За акном пячальна
Майскі сьнег ляціць.

Грышка:
За вакном тужліва
Майскі сьнег ляціць...
І Някляеў выйшаў
З установы ЦІП.

Саўка:
Была так красіва -
Сталін і парад.
А цяпер праціўна,
Я саўсем ня рад.

Грышка:
Быў я за мяжою,
Там адпачываў.
Як сюды прыехаў -
Сум апанаваў.

Саўка:
Лентачку Георгія
Я чапляў на грудзь.
Адчаго жэ мною
Аўладзела грусьць?

Грышка:
Я вярнуўся зь Вільні.
Галава баліць.
За вакном тужліва
Майскі сьнег ляціць.

Разам:
Майскі сьнег ляціць,
Майскі сьнег ляціць,
За вакном тужліва
Майскі сьнег ляціць.

XS
SM
MD
LG