Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень нараджэньня


Гаральд Слот-Мёлер, «Primavera» (1901)
Гаральд Слот-Мёлер, «Primavera» (1901)

Вось ужо і 32! Ня верыцца.

Памятаю, як цяжка было дачакацца васямнаццаці. Думалася, што вось, зараз пачнецца нешта такое неверагоднае, нешта такое новае, што проста «сарве дах»! Але ўсё гэта пустое…

Унікальныя адкрыцьці, здзяйсьненьні, мары і надзеі — усё гэта і цяпер трымае «на паверхні» жыцьця. Але…

Чакаеш, што вось яшчэ трошкі, яшчэ ледзь-ледзь, і ты схопіш сваю «жар-птушку» за хвост! Але, у апошні момант, яна вырываецца, пакідаючы некалькі пёраў у руках. І ад ДАСАДЫ разрывае сэрца!

У апошні час прайшло нават гэтае адчуваньне. Жыцьцё ўвайшло ў ціхую плынь. Вядома, што спадзяваньні не паміраюць да апошняга. Набіраюся цярпеньня…

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG