Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбарства


Габрыэль фон Макс, «Вучоныя»
Габрыэль фон Макс, «Вучоныя»

У мэмуарах мастачкі Аставумавай-Лебедзевай запомніўся эпізод пра італьянскіх антыквараў, якія з абтрапаных фаліянтаў XVIII стагодзьдзя выдзіралі гравюры, а рэшту мэлянхалічна палілі ў печках. Такая практыка выглядае барбарскай і немагчыма не падтрымаць абурэньне аўтаркі.

Згадаў гэты эпізод за падобным заняткам: да мяне трапіў пацёрты том зь нямецкай энцыкляпэдыі ХІХ стагодзьдзя. Букіністам ён ані тут, ані ў Нямеччыне не цікавы. Адзіны відавочны мне спосаб данесьці плён кнігароў нашчадкам — разабраць яго на літаграфіі. Важна, прымаючы рашэньне, ясна разумець, што ты не хірург, які ампутацыяй ратуе жыцьцё, а студэнт-мэдык, што разьбірае цела бамжа на прэпараты для навучаньня будучых эскулапаў.

Андранік Антанян

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG