Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом


Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Вясковая вуліца ў Бальдэрсбрэндэ» (1905)
Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Вясковая вуліца ў Бальдэрсбрэндэ» (1905)

У сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя ў маіх Пугачах быў Белы дом. Двухпавярховы. Яго ўсе вяскоўцы так называлі. Чаму Белы? А таму, што ён быў цагляны і пабелены, але я, малы, лічыў, што гэта ў нас у Пугачах стаіць амэрыканскі Белы дом і там засядаюць прэзыдэнты. Да Белага дома я баяўся падыходзіць. Міт разьвеяўся, калі аднойчы я падкраўся да Белага дома і ўбачыў, як туды заходзіла цётка Галя з торбамі. Яе сустракалі малыя дзеці і дзядзька Сашка з вакна крычаў: «Дзе ты швэндалася?! Хочаш, каб мы тут з голаду паздыхалі?!»

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG