Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў чэмпіянату сьвету ў тайскім боксе, які праходзіць у Менску, 9 траўня павязуць на «лінію Сталіна».

«Сьвяточнае мерапрыемства» заплянаванае ў графіку першынства, спартоўцы вызваленыя ад спаборніцтваў. Паведамляецца, што спартоўцы пазнаёмяцца з сыстэмай абарончых умацаваньняў і ўзорамі вайсковай тэхнікі. Для гледачоў будзе зладжаная ваенізаваная рэканструкцыя «Бітва за Бэрлін». Напярэдадні на «лінію Сталіна» вазілі кіраўнікоў дыпляматычных місіяў, акрэдытаваных у Беларусі.

У Менск прыехалі больш за 700 байцоў з 70 краінаў, беларуская прысутнасьць — адна з самых значных. Чэмпіянат сьвету працягнецца да 12 траўня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG