Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе «Начных ваўкоў» сустрэлі крымскататарскімі і натаўскімі сьцягамі


Расьцяжкай «Чэхам добра вядома, якая яна — „дружба“ правіцеляў Расеі» сустрэлі ў Празе 6 траўня расейскіх байкераў клюбу «Начныя ваўкі», вядомага прарасейскай агітацыяй.

Пра гэта паведаміў рэсурс newsonline24. Напярэдадні ўлады сталіцы Чэхіі забаранілі расейскім байкерам праезд у цэнтар гораду, аднак на Вацлаўскай плошчы 30 актывістаў выйшлі з расьцяжкай і сьцягамі, сярод якіх былі крымскататарскі сьцяг і афіцыйныя сьцягі Ўкраіны, Чэхіі, NATO і Эўразьвязу. Таксама ўдзельнікі «сустрэчы» расейскіх байкераў раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра тое, што «Начныя ваўкі» падтрымліваюць анэксію Крыму Расеяй, а сам клюб фінансуецца з расейскага бюджэту.

Паведамляецца, што свае мерапрыемствы расейскія байкеры правялі на Альшанскіх могілках.

Ужо некалькі гадоў запар напярэдадні 9 траўня байкеры з клюбу «Начныя ваўкі» праводзяць прапагандысцкія прабегі «На Бэрлін» па краінах усходняй Эўропы. Летась некалькіх «начных ваўкоў» не пусьцілі ў Польшчу, сёлета вядома пра затрыманьне ў Польшчы як найменей аднаго байкера гэтага расейскага клюбу. Праезды «Начных ваўкоў» па Беларусі праходзяць пры судзеяньні мясцовых уладаў, але па-рознаму ўспрымаюцца ў грамадзтве. У 2015 годзе каля Кургана славы, дзе чакаўся прыезд расейскіх байкераў, прайшла акцыя пратэсту.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG