Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натхненьне прыйшло


Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Вясна і стары» (1926)
Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Вясна і стары» (1926)

У Менску жыў пісьменьнік, якому часам бракавала натхненьня. Дні ішлі, трэба было пісаць, але ў шумнай сталіцы гэта выглядала немагчымым.

Сябар пісьменьніка параіў яму рэзыдэнцыю літаратара ў Вільні, два тыдні плённай працы. Пісьменьнік упадабаў гэтую ідэю, падаў заяўку. Неўзабаве яго запрасілі туды.

Хоць у горадзе плянаваліся нейкія масавыя мерапрыемствы, пісьменьнік, не марнуючы часу, паехаў па квіткі на цягнік.

Толькі ён выйшаў з мэтро, нехта балюча ўдарыў яго па галаве і кінуў у аўтобус.
Потым усё як у тумане. РАУС. Суд. І вось ён атрымлівае пятнаццаць содняў. Яго саджаюць у СІЗА. Такая рэзыдэнцыя пісьменьніку зусім не спадабалася, аднак натхненьне прыйшло.

Тодар Бянько

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG