Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Міхаіла Жамчужнага перавялі ў калёнію ў Ваўкавыску


Міхаіл Жамчужны, архіўнае фота
Міхаіл Жамчужны, архіўнае фота

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка паведаміў, што палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калёнію № 13 у Ваўкавыску.

«Адвакат цяпер разьбіраецца з гэтым пытаньнем, але пакуль няма інфармацыі, зь якой мэтай яго туды перавялі», — сказаў карэспандэнту Свабоды Андрэй Бандарэнка.

Суд Барысаўскага раёну 21 красавіка спыніў справу аб пераводзе Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калёніі ў турму.

Заснавальнік «Плятформы інавэйшн» Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 году быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакараньне — шэсьць з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

Жамчужнага пасадзілі за наўмыснае раскрыцьцё зьвестак, якія зьмяшчаюць службовую таямніцу; незаконнае набыцьцё сродкаў для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі, якая складае службовую таямніцу; а таксама даваньне хабару.

Беларускія праваабаронцы прызналі Міхаіла Жамчужнага палітвязьнем і патрабуюць спыніць яго перасьлед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG