Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашук: «Каб біць у сэрца мячом, дастаткова ста словаў»


Аляксандар Лукашук

Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «100 словаў», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХI стагодзьдзе».

Эвангельле ад Яна

Аказваецца,
Каб адрозьніць каханьне ад любові, паэзію ад пустаты, свабоду ад спакусы,
Каб падаць і падымацца, дараваць і прасіць прабачэньня, адчайвацца і зноў верыць,
Каб вандраваць вакол сьвету, вяртацца і знаходзіць сусьвет у сабе,
Каб успомніць забытае, пабачыць схаванае і знайсьці згубленае,
Каб расказаць, як мыюць ногі блудніцам, выганяюць гандляроў з храму і ператвараюць ваду ў віно,
Каб біць у сэрца мячом,
Дастаткова ста словаў.
Так вучыць Ян.

Аляксандар Лукашук

Ян Максімюк: «100 словаў» — кніга пра жыцьцё як прыватную справу

Трыццаць тысяч чалавечых словаў

Пра што думаюць беларусы, калі ня думаюць пра Лукашэнку?

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 27 красавіка ў Прэс-клюбе па адрасе: Менск, вуліца Веры Харужай, 3, пакой 601. Пачатак а 19-й. Апроч шчырых кантактаў з аўтарамі і гасьцямі імпрэзы, арганізатары прапануюць халодным красавіцкім вечарам яшчэ некалькі цёплых сюрпрызаў — цалкам у стылістыцы Яна Максімюка, які прыдумаў праграму «100 словаў» і стаў укладальнікам аднайменнае кнігі.

Ян Максімюк
Ян Максімюк

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG