Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыль намінаваны на статус месца Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА


"Арка", або новы бясьпечны канфайнмэнт
"Арка", або новы бясьпечны канфайнмэнт

Украінскі нацыянальны камітэт Міжнароднай рады па помніках і выбітных мясьцінах (ICOMOS) на пасяджэньні ў дзень 31-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС намінаваў Чарнобыльскую зону як комплекс культурных і прыродных абʼектаў сусьветнага значэньня. Прапануецца ўключыць яе ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Даклад з абгрунтаваньнем намінацыі зрабіў вэтэран ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі эколяг Сяргей Мірны. Яму належыць аўтарства ідэі Чарнобыльскага нацыянальнага парку.

Намінаваць Чарнобыльскую зону меркавалася адразу па двух крытэрыях — і як культурны, і як прыродны фэномэн. Пад першы крытэр трапляюць помнікі найбуйнейшай радыяцыйнай аварыі цывілізацыі і ліквідацыі яе наступстваў. Гэта, у прыватнасьці «Арка» (або Новы бясьпечны канфайнмэнт) — збудаваньне-абалонка (вышэй Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку), пад «старым» саркафагам, які ў сваю чаргу хавае руіну выбухнула чацьвёртага энэргаблёка Чарнобыльскай АЭС. «Арка» — гэта таксама самая вялікая рухомая канструкцыя на сушы.

Акрамя іншага, Чарнобыльская зона — гэта пакінуты людзьмі 50-тысячны горад Прыпяць, былыя пункты дэзактывацыі тэхнікі, бэтонаперагрузачны вузел і іншыя абʼекты, а таксама савецкая загарызонтная радыёлякацыйная станцыя для сыстэмы раньняга выяўленьня пускаў міжкантынэнтальных балістычных ракет «Дуга».

Каштоўнасьць Зоны як прыроднай зьявы палягае ў працэсах хуткага аднаўленьня прыроды і паглынаньня ёю двух гарадоў і дзесяткаў вёсак пасьля высяленьня людзей і зьмяншэньня з часам радыяцыйнага заражаньня.

На пасяджэньні таксама было прапанавана даць найбольш каштоўным абʼектам Зоны нацыянальны статус помнікаў гісторыі і культуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG