Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы зь «Вясны» раздалі 15 тысяч асобнікаў «Народнай Волі»


Праваабарончы цэнтар «Вясна» ў 15 гарадах Беларусі бясплатна раздаваў выпуск «Народнай Волі», прысьвечаны чарнобыльскім праблемам і будаўніцтву Беларускай атамнай станцыі. Усяго было раздадзена 15 тысяч асобнікаў, зь іх 6 тысяч — у Менску.

Спэцпраект «Народнай Волі» так і называецца: «Ад Чарнобыля — да Астраўца...» У выпуску зьмешчана інтэрвію Зянона Пазьняка «Людзі выйшлі на вуліцу супраць хлусьні пра Чарнобыль» — пра першы Чарнобыльскі шлях, які адбыўся 30 верасьня 1989 году, меркаваньні нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім, навукоўцаў, успаміны ліквідатараў, артыкулы Алеся Бяляцкага «Вясной 86-га» і «Астравецкі вузел», верш народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Перасьцярога» ды іншыя матэрыялы.

У выходныя праваабаронцы раздавалі газэты на Гомельшчыне, у раёнах, што пацярпелі ад радыяцыі, а таксама ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах — Барысаве, Жодзіне, Маладэчне, Сьветлагорску ды іншых. 26 красавіка газэту раздавалі ў Менску на выхадзе са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» і каля ўнівэрсаму «Цэнтральны».

Амаль за дзьве гадзіны ў Менску было раздадзена 6 тысяч асобнікаў. Да праваабаронцаў адзін раз падышоў міліцыянт, пацікавіўся, што адбываецца. Мінакі бралі газэты даволі ахвотна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG