Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына не пасьпела адказаць Канапацкай, бо сышла ў адпачынак


Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

26 красавіка старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына абяцала перадаць Ганьне Канапацкай праект зьменаў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс. Але гэтага не адбылося.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына павінна была перадаць дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Канапацкай — сябру АГП, зьмяненьні і дапаўненьні ў выбарчае заканадаўства. Іх распрацоўвала спэцыяльная міжведамасная працоўная група на чале з сакратаром ЦВК Аленай Дзьмухайлай. 1 лютага гэтыя прапановы накіравалі Аляксандру Лукашэнку. Плянавалася, што ў сакавіку ў Лукашэнкі пройдзе вялікая нарада па пытаньнях выбарчага заканадаўства, аднак яна дагэтуль не адбылася.

Зьвязацца непасрэдна са спадарыняй Ярмошынай сёньня аказалася немагчымым. У ЦВК патлумачылі, што 21 красавіка, калі кіраўнік дзяржавы выступаў са штогадовым пасланьнем у Авальнай залі, у Лідзіі Ярмошынай быў апошні працоўны дзень. Пасьля гэтага яна пайшла ў адпачынак і вернецца на працу толькі 6 траўня. На пытаньне, дзе канкрэтна адпачывае старшыня Цэнтравыбаркаму, прагучаў наступны адказ:

«Яна падарожнічае за межамі Беларусі. Калі вернецца, усё даведаецеся зь першых вуснаў».

Лідзія Ярмошына раней заявіла, што міжведамасная група ўлічыла каля паловы рэкамэндацый Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ.

XS
SM
MD
LG