Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапануе Ўкраіне «інавацыйныя мэтады» аднаўленьня забруджаных зямель


Пятро Парашэнка (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка

«Праца ў пераадоленьні наступстваў катастрофы дала сур’ёзны штуршок для ўкараненьня інавацыйных мэтадаў у аграпрамысловым комплексе, у лясной гаспадарцы Беларусі, гэта значыць, прыстасоўваючыся на аснове навуковых дадзеных, досьведу нашых навукоўцаў, украінскіх навукоўцаў і навукоўцаў усяго сьвету мы навучыліся жыць і працаваць на тых землях, якія, здавалася раней, немагчыма вярнуць да жыцьця. Мы заўсёды гатовыя дзяліцца з Украінай сваімі ведамі і ў гэтай галіне», — заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня ў час наведваньня разам зь Пятром Парашэнкам Чарнобыльскай АЭС.

Паводле Лукашэнкі, патэнцыял магчымасьцяў супрацоўніцтва Беларусі і Ўкраіны ў сфэры радыяцыйнай бясьпекі выкарыстоўваецца далёка ня ў поўным аб’ёме.

«Нашы навукоўцы, мэдыкі, эколягі — усе, хто ў Беларусі і Ўкраіне працуе над ліквідацыяй наступстваў аварыі і над захаваньнем здароўя людзей на пацярпелых тэрыторыях, могуць і павінны зрабіць значна больш. Украіна цяпер плянуе стварыць радыелягічны біясфэрны запаведнік у чарнобыльскай зоне адчужэньня. Мы гэта зрабілі даўно, вы гэта ведаеце; і вы, Пятро Аляксеевіч, можаце разьлічваць на нашу сумесную працу з выкарыстаньнем вопыту Палескага запаведніку, які знаходзіцца побач з гэтым трагічным месцам», — дадаў ён.

XS
SM
MD
LG