Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб спыніць кроў, мэдыкі раённага шпіталю зашылі знутры разьбітую верхнюю губу чарнобыльскаму ліквідатару, інваліду II групы Васілю Сіліверсту.

«У Ельск я прыехаў з Калінкавічаў, каб наведаць старэнькую маці, — распавёў Васіль Сіліверст. — Сабраўся ўжо зьяжджаць. Па шляху на вакзал зайшоў у прадуктовую краму, стаў у чаргу. І тут да прадаўца падбягае без чаргі мужчына гадоў каля сарака. Я зрабіў заўвагу — як жа так? Пытаецца: „А ты хто такі?“ Адказваю: „Чарнобыльскі ліквідатар, інвалід“. Ну, тут незнаёмец і распачаў бойку».

Пасьведчаньне Сіліверста
Пасьведчаньне Сіліверста

Сіліверст дадае, што як толькі апамятаўся, выклікаў міліцыю. Напісаў заяву, што напад не выпадковы. Гэта адмысловая правакацыя напярэдадні чарговых угодкаў катастрофы на ЧАЭС і «Чарнобыльскага маршу» ў Менску.

Сёлета Васіля Сіліверста абралі намесьнікам старшыні міжнароднай арганізацыі «Саюз Чарнобыль — Беларусь», зарэгістраванай ва Ўкраіне.

Міліцыя шукае нападніка.

XS
SM
MD
LG