Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцэнт і Зафея


Эдмунд Лэйтан, «Трыстан і Ізольда» (1902)
Эдмунд Лэйтан, «Трыстан і Ізольда» (1902)

У колішнім родавым гнязьдзе Валадковічаў (цяпер бусьліным) жылі незвычайныя Вінцэнт і Зафея. Іх лад жыцьця вярэдзіць мне душу. Ён быў начным. Яны клаліся спаць, а дзясятай раніцы, а прачыналіся пад вечар. Палуднавалі апоўначы… Я думаю, што Вінцэнт і Зафея былі шчасьлівымі людзьмі. Яны слухалі ноч, назіралі шляхі сонца і месяца. А галоўнае, і гэта відавочна, любілі адно аднаго, бо ім было ня сумна праводзіць час у цішыні разам. Мажліва, з кнігамі. Мажліва, у садзе. Уяўляю, як яны зачынялі высокія вокны, апускалі цяжкія шторы і ў салодкім паўзмроку клаліся спаць. Маглі сабе такое дазволіць. Я думаю пра іх з любоўю.

Вольга Бабкова

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG