Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курапаты як магчымасьць нацыянальнага яднаньня


Анастасія Дашкевіч, грамадзкая актывістка, у мінулым адна зь лідэраў «Маладога Фронту».

Курапаты сталі сымбалем ня толькі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Яны ператварыліся ў месца абароны годнасьці, вяртаньня палітычных і грамадзкіх правоў. Месцам салідарызацыі тысяч. Месцам надзеі і месцам магчымасьці. Месцам Пазьняка і месцам Дашкевіча.

Курапаты яднаюць супрацьлеглых асобаў. Яднаюць пастараў эвангельскіх цэркваў з анархістамі, студэнтаў і пэнсіянэраў, бізнэсоўцаў і беспрацоўных, апазыцыйных дзеячаў і дзяржаўных службоўцаў.

Калі б дзяржава ініцыявала адкрыты круглы стол па Курапатах да таго, як пачаліся беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць патрыётаў — гэта быў бы адназначна выйгрышны бой з усіх бакоў.

Гэта месца магчымасьцяў. Страчаных ці набытых пакуль сказаць складана. Калі б дзяржава ініцыявала адкрыты круглы стол па Курапатах да таго, як пачаліся беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць патрыётаў — гэта быў бы адназначна выйгрышны бой з усіх бакоў.

Грамадзкасьць мусіць ўсьвядоміць права дзяржавы выправіць 20-гадовую памылку і прызнаць Курапаты нацыянальнай каштоўнасьцю. Але дзяржава ў сваю чаргу мусіць паважаць тытанічную працу партыйцаў і грамадзкіх актывістаў ў будаваньні і шанаваньні народнага мэмарыялу, які паўстаў дзякуючы людзкім намаганьням. І гэта магло бы стаць першым пасьпяховым сумесным праектам, які не пагражае палітычным перакананьням ні заядлых прыхільнікаў і абаронцаў сёньняшняй улады, ні дэмакратычным лідэрам і актывістам. Таму што нацыянальнае будаваньне карыснае ўсім, і яднаньне вакол гістарычнага мінулага можа даваць шанец на адзінае бачаньне гістарычнай пэрспэктывы нашай краіны.

«Як можна думаць пра нацыянальнае яднаньне, калі ў турме сядзяць хлопцы, якія акурат і аб’яднаныя тым самым нацыянальным стрыжнем?» Менавіта іх выбрала дзяржава, каб зьбіць амплітуду сацыяльных пратэстаў.

Таму Курапаты — гэта сапраўды магчымасьць. Але новы крымінальны перасьлед па «справе патрыётаў» перашкаджае падняцца па-над палітычнымі спрэчкамі ў любым пытаньні, якое б ініцыявала дзяржава. Многія разважаюць: «Як можна думаць пра нацыянальнае яднаньне, калі ў турме сядзяць хлопцы, якія акурат і аб’яднаныя тым самым нацыянальным стрыжнем?» Менавіта іх выбрала дзяржава, каб зьбіць амплітуду сацыяльных пратэстаў.

Але трэба, каб Курапаты сталі месцам, дзе нарэшце нацыянальны інтарэс будзе спалучаны з палітычнай выгодай усіх. І прасьцей за ўсё гэта зрабіць, зьмяніўшы палітычны фон у Беларусі, а менавіта: вызваліць арыштаваных па «справе патрыётаў» і тым самым аднавіць статус-кво ў пытаньні ня толькі Курапат.

Іначай ні прадстаўнікі ўлады ў гэтым стваральным парыве, ні прадстаўнікі грамадзкасьці ня будуць мець даверу адно да аднаго. А грамадзкая камісія неабходная, і я вітаю рашэньне дэмакратычных актывістаў увайсьці ў гэтую камісію, каб нягледзячы на палітычныя абставіны паспрабаваць аднавіць справядлівасьць гістарычнай памяці.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG