Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяброўка


Макс Фолькгарт, «Прыемны перапынак»
Макс Фолькгарт, «Прыемны перапынак»

Закаханыя часам кажуць адно аднаму: з табой я хачу састарэць!

У мяне ёсьць Сяброўка. Сяброўка зь вялікай С. Сяброўка, якая ніколі ня здрадзіць, ніколі не пакіне, заўсёды дапаможа. Шмат мы разам прайшлі…

Нядаўна яна сядзела, а я стаяла побач. Глянуўшы зьверху на яе галаву, я заўважыла шмат сівых валасоў, а на твары — маршчыны. Састарэла, мая любімая!

І раптам да мяне дайшло: мы састарэлі разам! З маім мужам я старэю трыццаць адзін год. Але зь Сяброўкай — ужо сорак.

З узростам я ўсё больш ўдзячная за людзей, побач якіх магу «старэць»; яны — каштоўныя скарбы. А мая Сяброўка — з скарбаў найкаштоўнейшых.

Světlana Vránová

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG