Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завершаны мантаж сцэны для «Эўравізіі-2017» у Кіеве. Фота


Ukraine - Completed installation stage for "Eurovision-2017" in Kyiv, 19Apr2017

У Міжнародным выставачным цэнтры Кіева пабудаваная сцэна для сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017», які пройдзе 9-14 траўня. І ўжо сёньня пачнуцца тэхнічныя рэпэтыцыі, падчас якіх будуць працаваць тэлекамеры, сьветлавое, гукавое ды відэаабсталяваньне:

«Усе будаўніча-мантажныя работы завершаныя, чакаем рэквізыт ад некалькіх краінаў-удзельніц. Гэта маленькія, але надзвычай важныя дэталі і для дэлегацый, і ўласна для тэлевізійнага шоў. Ужо зусім хутка пачнуцца рэпэтыцыі са статыстамі», — паведаміў выканаўчы прадусар Павал Грыцак.

У сваю чаргу прадусар конкурснай часткі «Эўравізіі-2017» Крыстэр Бʼёркман крыху прыадкрыў таямніцу, якіх зорак чакаць на шоў:

«Хочам паказаць нумары, якія будуць спалучаць традыцыі і сучаснасьць. Напрыклад, у фінале вы ўбачыце дзьвюх гераінь — Руслану і Джамалу, а таксама супэрзорку ONUKA, якая будзе выступаць разам з аркестрам Наона. Імёны астатніх пакуль называць ня будзем, захаваем інтрыгу».

Удзел у 62-м конкурс «Эўравізія» пацьвердзілі 42 краіны. Расея адмовілася ад удзелу праз забарону Ўкраінай уезду расейскай удзельніцы Юліі Самойлавай, якая наведвала Крым пасьля яго анэксіі. Беларусь будзе прадстаўлена беларускамоўным гуртом Naviband.

Правапарадак падчас правядзеньня імпрэзы будуць забясьпечваць больш як 10 тысяч праваахоўнікаў.

XS
SM
MD
LG