Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Касінераў - на волі. ВІДЭА


Вячаслава Касінерава вызвалілі зь менскага СІЗА № 1 на Валадарскага.

Супраць Касінерава распачалі крымінальную справу за пэрформанс, падчас якога Вячаслаў Касінераў накінуў пятлю на статую паліцыянта часоў Расейскай імпэрыі, устаноўленую каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў. Разгляд крымінальнай справы меўся пачацца ў Маскоўскім судзе Менску а 10-й гадзіне 27 красавіка.

Суд Маскоўскага раёну 6 красавіка ў закрытым рэжыме разгледзеў скаргу актывіста на меру стрыманьня. Але тады суд адмовіўся вызваліць актывіста пад падпіску аб нявыезьдзе і пакінуў яго пад вартай.

9 беларускіх праваабарончых арганізацыяў у сумеснай заяве назвалі Касінерава палітычным зьняволеным і запатрабавалі ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед і неадкладна вызваліць актывіста.

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG