Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над журналістам «Белсату» Любенчуком перанесьлі на 20 красавіка


Алесь Любянчук

У судзе над відэаапэратарам тэлеканалу «Белсат» Алесем Любенчуком аб’яўлены перапынак да 15-й гадзіны 20 красавіка.

Прычына — няяўка сьведак з боку міліцыі. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Працэс вядзе судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Юры Гарбатоўскі, які неаднаразова караў прадстаўнікоў апазыцыі.

31 сакавіка ў двух менскіх офісах «Белсату» адбыліся ператрусы. У адным з памяшканьняў на момант прыходу міліцыянтаў знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук. Яго затрымалі і адвезьлі ў Першамайскі РУУС.

Алесь Любянчук
Алесь Любянчук

Там на журналіста, які мае акрэдытацыю МЗС Беларусі, склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Міліцыянты заявілі, што малады чалавек нібыта брудна лаяўся ў аддзяленьні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). Яго зьбіраліся везьці ў ізалятар на Акрэсьціна, але ўвечары нечакана вызвалілі зь міліцыі.

Але тое аказалася толькі адтэрміноўкай, міліцэйскі пратакол усё ж быў накіраваны ў суд.

Любенчуку пагражае штраф альбо арышт да 15 сутак.

XS
SM
MD
LG