Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая Атлянтыда

Ці актуальная для сучаснай Беларусі яе “дзьвюхдушнасьць”?


На пачатку ХХ стагодзьдзя беларускі філёзаф Ігнат Канчэўскі (ІгнатАбдзіраловіч) абазначыў дуалістычнасьць “усход-захад” як адну з самых важных характарыстык беларусаў. Тэма “дзьвюхдушнасьці” беларусаў так ці інакш прасякла ўсё ХХ стагодзьдзе ў інтэлектуальных, навуковых, палітычных дыскусіях. Тым болей, што і на практыцы яна была матэрыялізаваная палітычным падзелам Беларусі на Заходнюю (пад палякамі) і Ўсходнюю (пад саветамі). Вяртаньне ж пры канцы ХХ стагодзьдзя сапраўднай дзяржаўнасьці, здавалася б, праблему “ўсход – захад” вырашыў. Беларусь цяпер – непадзельны суб’ект. Але ці пастаўленая кропка ў праблеме? Мо “дзьве душы” беларусаў засталіся толькі фактам гісторыі? Ці пакуль яны прыснулі, каб зноў заявіць пра сябе? Гутарка Вячаслава Ракіцкага зь гісторыкам Цімафеем Акудовічам.

XS
SM
MD
LG