Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што ВУП Беларусі ў 2017 годзе ўпадзе на 0,8%, гаворыцца ў красавіцкім аглядзе ўсясьветнай эканомікі (World Economic Outlook).

У кастрычніку мінулага году МВФ чакаў, што эканоміка Беларусі ў 2017 годзе зьнізіцца толькі на 0,5%.

Паводле МВФ, у 2018 годзе беларуская эканоміка пакажа рост у 0,6%, а не 0,3%, як прагназавалася раней.

МВФ таксама прагназуе, што інфляцыя ў Беларусі ў 2017 годзе складзе 9,3% (раней фонд прагназаваў рост цэнаў на 12%), у 2018 годзе — 8,7%. Гэта вышэй за афіцыйны прагноз беларускіх уладаў.

Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў 18 красавіка на пасяджэньні прэзыдыюму Савету міністраў сказаў, што ўрад Беларусі плянуе рост ВУП па выніках I паўгодзьдзя 2017 году на 1%.

Паводле Кабякова, эканоміка паступова выходзіць з рэцэсіі. Валавы ўнутраны прадукт на 0,3% перавысіў узровень аналягічнага пэрыяду мінулага году пры прагнозе 99,6%.

XS
SM
MD
LG