Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп павіншаваў Эрдагана зь перамогай на рэфэрэндуме


Дональд Трамп (зьлева) і Рэджэп Таіп Эрдаган, ілюстрацыйнае фота
Дональд Трамп (зьлева) і Рэджэп Таіп Эрдаган, ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп праз тэлефон павіншаваў прэзыдэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана зь перамогай на рэфэрэндуме аб пашырэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, што прайшоў 16 красавіка.

Тэлефанаваньне адбылося, нягледзячы на занепакоенасьць, выказаную раней Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША, эўрапейскімі назіральнікамі і турэцкай апазыцыяй наконт значных парушэньняў у час рэфэрэндуму, у тым ліку што тычыцца зьмены ўмоваў рэфэрэндуму ў час галасаваньня (улады вырашылі ўлічыць больш за мільён бюлетэняў, на якія не пасьпелі паставіць афіцыйныя пячаткі).

Крытыкі Эрдагана тым часам патрабуюць пераліку часткі галасоў і адзначаюць, што цяперашнія вынікі рэфэрэндуму прывядуць да пашырэньня ўлады чалавека, аўтарытарных настрояў і пакінуць вельмі мала інструмэнтаў стрыманьня і процівагаў ва ўладзе Турэччыны.

Эрдаган атрымаў права выбірацца прэзыдэнтам да 2029 году (гэта значыць, знаходзіцца ва ўладзе 25 гадоў запар), прапаноўваць бюджэт, выдаваць указы, якія маюць сілу закону, мяняць структуру міністэрстваў і дзяржустаноў, прызначаць міністраў без ухваленьня парлямэнту, распускаць парлямэнт, абвяшчаць надзвычайнае становішча, прызначаць большасьць вярхоўных судзьдзяў краіны і большую частку Канстытуцыйнага суду.

Турэччына пасьля рэфэрэндуму: султанізм ці банапартызм

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG