Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія тытунёвыя кампаніі прапанавалі ўмову для выдачы крэдыту Беларусі


Асацыяцыя расейскіх вытворцаў тытунёвай прадукцыі «Табакпром» напісала ліст расейскім уладам з прапановай дадатковай умовы выдачы абяцанага Беларусі крэдыту ў 1 млрд даляраў, перадае РБК. Тытунёвыя кампаніі прапануюць патрабаваць ад Беларусі «індэксацыю» (падвышэньне) акцызаў на цыгарэты ў Беларусі. Міністэрства фінансаў Расеі дапусьціла разгляд такой прапановы.

У Расеі кажуць, што нелегальнага тытуню зь Беларусі паболела

Неабходнасьць падвышэньня акцызаў у Беларусі аргумэнтуюць «высокай доляй нелегальнай прадукцыі, што паступае зь Беларусі» — ад гэтага церпіць расейскі бюджэт, сьцьвярджаюць у лісьце, бо адбываецца «фарсаваны рост ценявога рынку». За мінулы год доля нелегальнай тытунёвай прадукцыі ў Расеі нібыта вырасла з 8% да 20%, сёлета доля беларускай прадукцыі сярод нелегальнай нібы можа дасягнуць 30%.

Празь зьмену курсу расейскага рубля да беларускага, як сьцьвярджаецца ў лісьце, сярэдняя цана пачка беларускіх цыгарэтаў зьнізілася з 33 расейскіх рублёў у 2016 годзе да 22 у 2017-м (у Беларусі цэны на цыгарэты за гэты час толькі расьлі), тым часам як сярэдняя цана таннага пачка цыгарэтаў у Расеі складае 63,9 рублі. Пры гэтым мінімальная стаўка акцызу на цыгарэты ў Беларусі ў 4 разы ніжэйшая за Расею.

Кантрабандысты праз галечу: інтэрвію на беларуска-польскай мяжы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG