Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі кажуць, што нелегальнага тытуню зь Беларусі паболела


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Доля нелегальных цыгарэт у сумежных зь Беларусьсю рэгіёнах Расеі на канец ліпеня 2016 году павялічылася ўдвая параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году і дасягнула 6,94%.

Пра гэта сказаў дырэктар па карпаратыўных адносінах тытунёвай кампаніі «БАТ Россия» Аляксандар Люты, словы якога прыводзіць дасьледчая кампанія Nielsen.

Паводле Лютага, у РФ тытунёвая прадукцыя ў 2–3 разы даражэйшая, чым у суседніх краінах. Таму больш танныя беларускія і кіргіскія цыгарэты выцясьняюць з расейскага рынку айчынную тытунёвую прадукцыю, бо паміж краінамі няма мытных межаў, перадае РИА Новости.

XS
SM
MD
LG