17 красавіка міністар замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Лаўроў сустрэўся з Аленай Купчыной — колішняй намесьніцай міністра замежных спраў Беларусі, а цяпер амбасадаркай Беларусі ў Аўстрыі, пастаяннай прадстаўніцай пры АБСЭ і кандыдаткай на пасаду Генэральнага сакратара гэтай арганізацыі.
Як паведамляецца на сайце расейскага зьнешнепалітычнага ведамства, была абмеркавана праблематыка АБСЭ, у тым ліку ход конкурсу на пасаду новага Генэральнага сакратара арганізацыі.
З расейскага боку была выказана падтрымка беларускай кандыдатцы.