Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студзень 1995. Занядужала мама, зьлегла ў шпіталь у Беластоку. У нядзелю бацька прыехаў у адведзіны.

Калі мы вярнуліся са шпіталя і абедалі, бацька расказаў сон, які яму прысьніўся мінулай ноччу: на наш хутаранскі панадворак заехаў возам чалавек, які даўно памёр, зачапіў колам аб слуп варотаў і зваліў яго.

— Сынок, адчуваю, што сон — на сьмерць маці, — сказаў бацька.

Бацьку прывезьлі ў той самы шпіталь празь пяць дзён. Анэўрызма сьцегнавой аорты, хірургі зрабілі тэрміновую апэрацыю, але бацькава сэрца спынілася назаўсёды.

Мама некалькі разоў казала мне, што ў маладосьці цыганка вываражыла ёй доўгае-доўгае жыцьцё.

Мама перажыла бацьку на 20 гадоў.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG