Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«12 эвангельляў»


Мікалай Піманенка, «Выхад з царквы ў Вялікі Чацьвер» (1905)

Мне 8 гадоў, я стаю ў царкве ды запальваю і гашу сьвечку, калі бацюшка чытае 12 урыўкаў з Эвангельляў пра апошнія гадзіны жыцьця Хрыста.

З «12 эвангельляў» я разумею больш-менш палову. Зьбіваюць з панталыку стараславянскія «ашчэ», «дондеже», «еліка» ды формы аорысту, якія гучаць як дзеясловы будучага часу: «рэчэ», «прыіде», «ізвлечэ»…

Заканчваецца ютрань Вялікай Пятніцы (якую служаць чамусьці вечарам у чацьвер) і людзі разыходзяцца дадому. Да нашага хутару — 5 кілямэтраў. Мы з бабуляй вяртаемся ў поцемках, захіляючы агеньчыкі нашых сьвечак ад ветру, каб ня згасьлі. За намі і перад намі людзі з такімі ж агеньчыкамі.

Апошні Вялікдзень з бабуляй Марыяй.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG