Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамантыка шлюбу


Джон Генры Фрэдэрык Бэйкан, «Вясельная раніца» (1892)
Джон Генры Фрэдэрык Бэйкан, «Вясельная раніца» (1892)

Павал Ляхновіч запытваецца, як я пазнаёмілася з мужам. Я распавядаю, як упершыню пабачыла яго на сцэне на канцэрце, прысьвечаным Ларысе Геніюш, як назаўтра ён прыйшоў працаваць у «Беларускую Энцыкляпэдыю», дзе я ўжо шмат гадоў працавала, як знайшла яго на Плошчы…

«Рамантычна ў вас атрымалася…» — робіць выснову пісьменьнік і дзеліцца сваёй, не такой рамантычнай на ягоную думку, гісторыяй знаёмства, дадаючы, што «неўзабаве сорак гадоў, як у шлюбе».

А як на мяне, дык што можа быць рамантычней за сорак гадоў у шлюбе? Хіба што пяцьдзясят…

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG