Раней у аўторак у Цэнтральным доме літаратараў у Маскве адбылася грамадзянская паніхіда, якую наведалі сотні людзей.
Яўген Еўтушэнка памёр на 85-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы ў ЗША, куды паехаў разам зь сямʼёй у 1991 годзе. Ён вядомы як паэт, празаік, рэжысёр, сцэнарыст, публіцыст і актор. У 1963 году Еўтушэнка быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.
Яўген Еўтушэнка ня раз заяўляў, што ён моцна зьвязаны зь Беларусьсю, паколькі ягоная маці — беларуска. У 2011 годзе ён выступаў у падтрымку арыштаванага і асуджанага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, паэта Ўладзімера Някляева, зь якім сябраваў.