Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вялікая сямёрка»: Масква мае выбар — ісьці з Асадам ці з Захадам


Рэкс Тылерсан (крайні зьлева) і Борыс Джонсан (крайні справа) на сустрэчы ў Італіі

Заходнія агенцтвы адзначаюць зрух у стратэгічнай лініі Вашынгтона. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раней не дэманстраваў асаблівага жаданьня дзейнічаць супраць сырыйскага лідэра. Аднак, пасьля ракетнага нападу ЗША на сырыйскую авіябазу на мінулым тыдні ўзмацніліся чаканьні, што стаўленьне Вашынгтону да Масквы, галоўнага саюзьніка сырыйскага рэжыму, стане больш жорсткай, адзначае агенцтва Reuters.

Брытанскі міністар замежных спраў Борыс Джонсан заявіў, што Асад «атручвае рэпутацыю Расеі» і прапанаваў увесьці санкцыі супраць Масквы, калі яна адмовіцца зьмяніць свой курс.

У аўторак, пасьля завяршэньня двухдзённай сустрэчы «вялікай сямёркі» — кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Канады, Нямеччыны, Францыі і Японіі — дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан мае адправіцца ў Маскву на перамовы з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Пасьля сустрэчы з Тылерсанам, кіраўнік брытанскай дыпляматыі Джонсан заявіў, што міністры на сустрэчы ў Італіі маюць намер даць Тылерсану «выразны мандат» саюзьнікаў. Дзяржсакратар ЗША павінен заявіць Расеі, што ў яе ёсьць выбар. Масква можа падтрымліваць сірыйскага тырана — або працаваць разам Захадам для пошуку выхаду з сырыйскага канфлікту. Джонсан заявіў, што Асад «атручвае рэпутацыю Расеі» і прапанаваў увесьці санкцыі супраць Масквы, калі яна адмовіцца зьмяніць свой курс.

XS
SM
MD
LG