Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі рыхтуюць акцыю на 1 Траўня і запрашаюць на яе ўлады


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя 19 лютага ў Гомелі супраць падатку на дармаедзтва
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя 19 лютага ў Гомелі супраць падатку на дармаедзтва

Гомельскі камітэт руху за адмену дэкрэту № 3 накіраваў лісты ў аблвыканкам і абласное аб’яднаньне прафсаюзаў з прапановаю правесьці 1 траўня на плошчы Леніна сумесную маніфэстацыю — дзеля абмеркаваньня сацыяльных, працоўных і эканамічных пытаньняў.

Уладзімер Кацора
Уладзімер Кацора

«Канчатковы варыянт правядзеньня першатравеньскай акцыі, — тлумачыць грамадзкі актывіст і палітык Уладзімер Кацора, — будзе прыняты 18 красавіка, на чарговым пасяджэньні камітэту, з улікам адказаў альбо маўчаньня аблвыканкаму і прафсаюзнага аб’яднаньня».

Камітэт за адмену «дармаедзкага» дэкрэту зьбіраўся пасьля вызваленьня з-за кратаў усіх палітвязьняў, якія трапілі ў ізалятар на суткі пасьля лютаўскага і сакавіцкага «маршаў недармаедаў». Адзначалася, што ў выніку пратэставых выступаў дзясяткі тысяч жыхароў рэгіёну вызвалены на год ад збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў.

Гучалі прапановы пераўтварыць камітэт руху супраць «дармаедзкага» дэкрэту ў кааліцыю незалежных арганізацыяў Гомельскай вобласьці, галоўнай задачай якой будзе падрыхтоўка да выбараў ў мясцовыя саветы дэпутатаў пад лёзунгам: «Вярнуць выбары і ўладу народу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG