Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных спраў G-7 абмяркуюць сырыйскі канфлікт


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан прыбыў у Італію на двухдзённую сустрэчу міністраў «Групы сямі» (G-7) прамыслова разьвітых краінаў, якія плянуюць асобнае пасяджэньне прысьвяціць крызісу ў Сырыі.

Чакаецца, што сырыйскую праблему ўдзельнікі сустрэчы абмяркуюць раніцай 11 красавіка. Разам з чальцамі «Групы сямі» ў гэтай частцы працы прымуць удзел міністры замежных спраў Турэччыны, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Саудаўскай Арабіі, Ярданіі і Катару.

Інфармагенцтвы цытуюць міністра замежных спраў Італіі Анджэліна Альфана, які назваў мэтай сырыйскай сэсіі прадухіленьне «небясьпечнай вайсковай эскаляцыі» шасьцігадовага канфлікту. Брытанская газэта Sunday Times паведаміла 10 красавіка, што Лёндан будзе настойваць на ўвядзеньні новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі, калі яна адмовіцца разарваць адносіны з рэжымам Асада.

Уначы 7 красавіка ваенныя ЗША атакавалі дзясяткамі ракет «Тамагаўк» аэрадром сырыйскіх урадавых войскаў на захадзе Сырыі. Такім быў адказ на хімічную атаку у горадзе Хан-Шайхун 4 красавіка, у якой Захад абвінавачвае рэжым Асада. Саюзьнікі Вашынгтону ў NATO і ў рэгіёне выказалі падтрымку дзеяньням ЗША ў Сырыі. Расея назвала гэтыя дзеяньні актам агрэсіі.

XS
SM
MD
LG