Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьніка Анатоля Кудласевіча пакаралі штрафам за акцыю салідарнасьці каля КДБ


Затрымліваюць Анатоля Кудласевіча
Затрымліваюць Анатоля Кудласевіча

Цэнтральны суд Менску пакараў штрафам у 10 базавых велічынь (230 рублёў) барда Анатоля Кудласевіча за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 31 сакавіка каля будынка КДБ. Справу разглядала судзьдзя Вікторыя Шабуня.

Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца за гэтую ж акцыю будуць судзіць 10 красавіка.

31 сакавіка каля будынка КДБ прайшла акцыя салідарнасьці зь фігурантамі справы аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў». Затрымалі пяцёх удзельнікаў, сярод якіх актывістка Ніна Багінская, палітык Павал Севярынец і пісьменьнік Анатоль Кудласевіч.

Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Пазьней Паўла Севярынца, асуджанага раніцай 31 сакавіка на 10 сутак арышту за абарону Курапатаў, даставілі ў турму на Акрэсьціна, а Ніну Багінскую і яшчэ дваіх адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG