Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зялёныя» Эўропы і сьвету запатрабавалі спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі


Настасься Дарафеева на Кангрэсе глябальных «Зялёных»
Настасься Дарафеева на Кангрэсе глябальных «Зялёных»

На Кангрэсе глябальных «Зялёных», што прайшоў 2 красавіка ў Лівэрпулі (Вялікая Брытанія), была прынятая рэзалюцыя аб недапушчальнасьці рэпрэсіяў і ціску на СМІ ў Беларусі, перадае сайт беларускай партыі «Зялёныя». Тэкст рэзалюцыі па-ангельску тут.

У рэзалюцыі патрабуецца неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых, спыніць ціск на грамадзянскую супольнасьць і СМІ, правесьці расьсьледаваньне фактаў неапраўданага ўжываньня гвалту супрацоўнікамі праваахоўных органаў і даць спэцыяльнаму дакладчыку ААН аб правах чалавека ў Беларусі поўны доступ да ўсёй адпаведнай інфармацыі.

«Зялёныя» заклікаюць краіны Эўразьвязу і міжнародныя арганізацыі зрабіць выкананьне згаданых вышэй патрабаваньняў умовай для працягу палітычнага дыялёгу з афіцыйным Менскам, аказаць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі, падтрымаць падаўжэньне мандату спэцыяльнага дакладчыка ААН аб правах чалавека ў Беларусі.

«Падчас кангрэсу тэма абмяркоўвалася адразу на некалькіх панэльных дыскусіях, — кажа старшыня беларускай партыі „Зялёныя“ Настасься Дарафеева. — У сваім заключным слове на закрыцьці Кангрэсу генэральны сакратар Эўрапейскай партыі зялёных Мар Гарсія Санс перадала словы салідарнасьці і падтрымкі людзям зь Беларусі, пацярпелым ад рэпрэсіяў».

Фракцыя «Зялёныя — Эўрапейскі свабодны альянс» мае 51 дэпутата ў Эўрапарлямэнце (усяго там 751 дэпутат), у шэрагу эўрапейскіх краінаў «зялёныя» партыі прадстаўленыя ў нацыянальных парлямэнтах.

Раней 72 дэпутаты Эўрапарлямэнту розных фракцыяў і палітычных поглядаў падпісалі ліст пра сытуацыю ў Беларусі, у якім прапанавалі перанакіраваць грошы з падтрымкі беларускага ўраду на грамадзянскую супольнасьць, СМІ і апазыцыю ў сувязі з падзеямі 25 і 26 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG