Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Дашкевічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка лідэра «Маладога фронту» Анастасія Дашкевіч.

Яна расказала, што сёньня адвакатка Зьмітра Дашкевіча сустракалася зь ім у прысутнасьці сьледчага. Пасьля гэтага адвакатка патэлефанавала і паведаміла, што Зьмітру Дашкевічу выстаўленыя абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу — аб навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Раней сёньня старшыня рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская са спасылкай на сваякоў затрыманых і ўласныя крыніцы паведаміла Радыё Свабода, што такія ж абвінавачаньні выстаўленыя затрыманым студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфаку БДУ Яўгену Палтаржыцкаму, Сяргею Стрыбульскаму з «Маладога Фронту» і мэнэджэру па продажах Аляксею Абрамаву.

У КДБ Беларусі атрымаць камэнтар наконт гэтых зьвестак не ўдалося, бо тэлефон для сувязяў з мэдыямі не адказвае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG