Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікае. Малое


Джэймс Тысо, «Маладыя дамы разглядаюць японскія прадметы» (1869)
Джэймс Тысо, «Маладыя дамы разглядаюць японскія прадметы» (1869)

Я за малыя формы!

Усіх «шчасьцем» не ахопіш. Гэта амаль ужо стала аксіёмай. Прыкладаў дастаткова. Адразу прыпамінаецца «Вянок» М. Багдановіча («наша усё»), ці вэрсэты А. Разанава, Д. Хармс, хоку і хайку (прывітаньне японцам)... Максымальна сканцэнтравана, кампактна, востра, мабільна! Як куля снайпэра.

Тое ж самае датычыцца гарадоў. Вось не прымае маё сэрца гэтыя супэрсучасныя будыніны са шкла, плястыку і бэтону! Мне бліжэй утульныя цагляныя вулачкі Гародні ды Вільні. Амаль у чалавечы рост (у рост фізычны і духоўны).

Усё гэта больш прымушае думаць і рухацца (прынамсі мяне), чым вялікія будыніны-эпапэі нястомных майстроў гэтага жанру.

Я за малое!

Ды і лесу застанецца больш...

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG