Мужчына выйшаў з Акрэсьціна з паламанай сківіцай
Дзьмітрыя Мішакоўскага затрымалі падчас акцыі 25 сакавіка. АМАПаўцы зламалі яму сківіцу, але на мэдыцынскі агляд не павезьлі. "Прыйшоў на Дзень Волі, бо ўсё надакучыла. На наступную акцыю таксама пайду", — сказаў Мішакоўскі пасьля вызваленьня з турмы.