Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які абмяжоўвае права на трансьляцыі судовых пасяджэньняў у СМІ і ў інтэрнэце.
Закон прадугледжвае ўнясеньне ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Расеі зьменаў, згодна зь якімі онлайн-трансьляцыі з адкрытых судовых слуханьняў журналісты змогуць весьці толькі з дазволу судзьдзі. Пры гэтым суд атрымаў права абмяжоўваць трансьляцыі па часе, а таксама паказваць, адкуль павінны весьціся здымкі.