Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт называў затрыманых «кавалкамі г…а»


Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі 25 сакавіка 2017 году ў Менску

Менск. Ленінскі раённы суд. Працэс над Сяргеем Дар'ічавым, беспрацоўным. Судзьдзя Тацяна Дарашчонак. Сяргей дае паказаньні па-беларуску.

Да суду пасьпеў расказаць, што быў затрыманы на Акадэмічнай вуліцы да мітынгу. Яго зь сябрам спынілі міліцыянты, затрымалі, зьбілі пры затрыманьні. Паводле пратаколу, ён нібыта размахваў рукамі і брыдкасловіў, а пры затрыманьні клаўся на асфальт.

Сяргей Дар'ічаў
Сяргей Дар'ічаў

Сяргей гэта абверг, паводле яго, іх з сябрам затрымалі пасьля таго, як яны ўжо разьвярнуліся і пайшлі прэч ад міліцыянтаў, якія іх спынілі. Ніхто зь міліцыянтаў не называўся. У камэры Ленінскага РУУС яго патрымалі не 3 гадзіны, а больш за 6.

Сяргей абураецца абыходжаньнем міліцыянтаў у Ленінскім РУУС: «Адзін зь міліцыянтаў, нейкі Міша, называў нас КАВАЛКАМІ Г…А. Таксама не давалі пазваніць, мая маці дагэтуль ня ведае, дзе я».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG