Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 13 сутак арышту на волю выйшаў гарадзенец Вадзім Саранчукоў


Вадзім Саранчукоў

Ён быў асуджаны на 13 сутак за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў», якая адбылася ў Горадні 19 лютага.

Вадзім Саранчукоў — кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі БНФ у Горадні. Падчас акцыі 19 лютага ён зьбіраў подпісы за адмену дэкрэту аб «дармаедах».

Вадзім Саранчукоў ня скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня, а сказаў Свабодзе, што хуценька дома памыецца і вернецца пад СІЗА, каб сустрэць асуджанага Ежы Грыгенча, які таксама быў асуджаны на 13 сутак.

— Казаць асабліва няма пра што, бо турма ёсьць турма, але жывы і здаровы. Адзінае, вельмі засумаваў па дзецях. (У Саранчукова трое непаўналетніх дзетак. — Р.С.) Пасьля 13 сутак зразумеў, што барацьба працягваецца і ім не зламаць нас.

XS
SM
MD
LG