Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр народны мастак Беларусі Май Данцыг


Belarus -- Mai Dantsig, belarusian artist

Раніцай 26 красавіка на 87-м годзе жыцьця памёр народны мастак Беларусі Май Данцыг. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» яго калега мастак Ігар Бархаткоў.

Пакуль невядомы калі і дзе адбудзецца цырымонія разьвітаньня і пахаваньне.

Май Данцыг нарадзіўся 27 красавіка 1930 у Менску. Член Саюза мастакоў СССР з 1960 году. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, быў загадчыкам катэдры жывапісу.

У 1995 годзе Май Данцыг быў уганараваны званьня Народны мастак Беларусі. У 2005 годзе ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Найбольш вядомыя працы мастака, прысьвечаныя Менску, Вялікай Айчыннай вайне, а таксама партрэты сучасьнікаў, у тым ліку Алеся Адамовіча і Васіля Быкава.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG