Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Навошта было рабіць такую прыгожую карцінку перад усімі СМІ, якія сабраліся ля Акадэміі навук, і затрымліваць людзей, якія праходзілі міма?» — пытаецца блогер Антон Матолька.

Што і каму Лукашэнка хацеў сказаць арыштамі і затрыманьнямі, дэманстрацыяй разнастайнай «разгоначнай» тэхнікі і зброі?

Па-першае, паказаць самому сабе, што рэпрэсіўная машына адладжаная, мэханізмы змазаныя, матор заведзены. Трэніроўка дзеля самазаспакаеньня — усё пад моцным кантролем.

Па-другое, падзеі 25 сакавіка — гэта шоў для «падведамсьцьвеннага народу». Маўляў, нават ня думайце бунтаваць, запакуем за тры сэкунды. І старых, і маладых, і здаровых, і хворых.

Эканоміка не палепшыцца ні пры якіх раскладах бліжэйшым часам, а значыць, незадаволенасьць будзе высьпяваць усё болей.

Што да грамадзянскай супольнасьці, яна будзе далей кшталтаваць досьвед салідарнасьці, узаемападтрымкі.

Андрэй Стрыжак, грамадзкі актывіст:

«У адрозьненьне ад 2010 году я ня бачу ні ў камэнтах, ні ў пастах, ні ў настроях людзей той татальнай атмасфэры страху і адчаю, якія надышлі адразу пасьля разгону Плошчы-2010».

У канцы 2010 — пачатку 2011-га шмат каму здавалася, што пачынаецца татальны 1937 год. Адмоўнаму эмацыйнаму фону спрыяў кантраст між папярэдняй вонкавай «лібэралізацыяй» — і брутальным разгонам Плошчы ды наступнымі карнымі акцыямі супраць грамадзкіх і палітычных актывістаў.

Але самае галоўнае — у 2010-м эканамічная трываласьць Лукашэнкі не выклікала сумневу. «Падведамсьцьвенны народ» толькі-толькі атрымаў свае па пяцьсот даляраў у эквіваленце.

Ідэйныя грамадзяне выглядалі кінутымі на волю лёсу недарэчнымі рамантыкамі са сваімі ідэямі, якія ў лядоўню не пакладзеш.

25 сакавіка 2017-га ў Менску адважныя людзі, ведаючы што іх хутчэй за ўсё затрымаюць, вышлі ня толькі за сябе, за свае погляды, але і за таго хлопца з Трактарнага, які пакуль баіцца выходзіць на акцыі пратэсту, але ўжо злуецца на кухні. За таго самага з «жыцьцёвай мудрасьцю», якая падказвае верыць толькі ўбачанаму ў лядоўні.

У кожным разе, упершыню ў гісторыі Лукашэнка ня можа сказаць, што бароніць народ ад «адмарозкаў». «Народ» і «адмарозкі» цяпер на адным баку, а Лукашэнка і ўнутраныя войскі — на другім.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG