Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні на Дзень Волі. Абнаўляецца

Свабода сочыць за затрыманьнямі па ўсё Беларусі падчас Дня Волі.


17:02 25.3.2017

Месца знаходжаньня Някляева дагэтуль невядомае

Жонка Ўладзімера Някляева Вольга паведаміла, што дагэтуль ёй не даюць зьвестак пра тое, дзе трымаюць яе мужа. Ёй тэрмінова трэба перадаць яму лекі, але ні ў міліцыі, ні ў КДБ ня кажуць, дзе яго трымаюць.

Паводле непацьверджаных зьвестак, Някляева перавезьлі зь Берасьця ў Менск, але ці гэта так, ня кажуць. Уладзімер Някляеў быў затрыманы 24 сакавіка ў Берасьці ў цягніку, калі вяртаўся з Варшавы.

У 2016 годзе былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў перанёс апэрацыю на хрыбетніку, які яму пашкодзілі міліцыянты ў 2010 годзе падчас затрыманьня.

16:12 25.3.2017

Зтрыманы вядомы інфармацыйны валянтэр

Гарадзенца Дзяніса Івашына, які паехаў у сталіцу асьвятляць падзеі Дня Волі ў якасьці журналіста #InformNapalm, затрымалі ў Менску.

16:00 25.3.2017

Асуджаная грамадзянка Польшчы

Дарота Новак атрымала 15 сутак адміністратыўнага арышту ў Савецкім судзе Менску. Яе затрымалі 24 сакавіка ў офісе партыі Зялёныя на Фабрыцыюса, 4.

15:56 25.3.2017

Затрыманьні і перашкоды ў працы журналістаў 25 сакавіка (Абнаўляецца)

Падрабязнасьці.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG