Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Ўладзімер Някляеў знаходзіцца пад вартай у Берасьці


Вольга і Ўладзімер Някляевы
Вольга і Ўладзімер Някляевы

Затрыманы ў ноч з 24 на 25 сакавіка паэт і былы кандыдат на прэзыдэнта ​Уладзімер Някляеў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Берасьці. Пра гэта Свабодзе паведаміла ягоная жонка Вольга Някляева.

«З інтэрнэту вядома, што яго ўначы зьнялі зь цягніка, — сказала Вольга Някляева Свабодзе. — Цяпер ён знаходзіцца ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага АУС у Берасьці».

Дагэтуль невядома, на якой падставе затрымалі Ўладзімера Някляева. Яго зьнялі зь цягніка, калі ён учора вяртаўся ў Беларусь з Польшчы.

Мне афіцыйна ніхто не тэлефанаваў.

«Мне афіцыйна ніхто не тэлефанаваў, — сказала Някляева. — Гэта тое, што мы дазнаемся самі».

Апошні раз Вольга Някляева размаўляла з мужам увечары 24 сакавіка. Сёньня яна будзе ў Менску — каб заключыць дамову з адвакатам, а затым высьвятляць, на якіх падставах затрымалі Ўладзімера Някляева.

Пра затрыманьне Уладзімера Някляева паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктар агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай.

«Мiлiцыя зьняла спадара Някляева ў Берасьцi зь цягнiка, якiм ён вяртаўся на радзiму з Варшавы, дзе браў удзел у дыскусii па становiшчы ў Беларусi», — напісаў Ліпай.

Уладзімер Някляеў у складзе дэлегацыі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці сустракаўся ў Варшаве з польскімі палітыкамі, а 23-га сакавіка яны правялі дыскусію ў Сэйме Польшчы. Сёньня ён зьбіраўся браць удзел у Дні Волі ў Менску.

24 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Менску меўся адбыцца адміністрацыйны працэс над Някляевым. Палітыка абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі «Марш абураных беларусаў», якая прайшла 17 лютага ў Менску з патрабаваньнем адмены дэкрэту № 3 «аб дармаедах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG